Першы Ўсходнеэўрапейскі лідарскі форум (ЎЭЛФ) адбыўся ў 2011 годзе. Ён з’яўляецца прадоўжваннем Эўрапейскага лідарскага форуму, які мае сур’ёзны ўплыў і традыцыю ў заходнеэўрапейскім хрысціянстве, яднаючы, рыхтуючы і забяспечваючы рэсурсамі евангельскіх лідараў для аднаўлення біблійнай царквы і евангелізацыі Эўропы. Ад свайго заснавання Форум стаў штогадовай падзеяй, якая ахоплівае таксама праекты на працягу года. Сёння каля 600 лідараў з Усходняй Эўропы з’яўляюцца часткаю ЎЭЛФ.
Усходнеэўрапейскі лідарскі форум – гэта платформа для евангельскіх лідараў з краін былога Савецкага Саюзу, дзе яны яднаюцца разам для здзяйснення Вялікага Даручэння Хрыста.
ЎЭЛФ арганізаваны служэнням Усходнеэўрапейская Рэфармацыя. Мара і бачанне нашага служэння – пабачыць як Бог змяняе народы Ўсходняй Эўропы праз біблійную Царкву. Мы хочам бачыць абноўленую царкву, якая заўзята і інавацыйна пашырае Евангелле ва ўсходнеэўрапейскіх народах, верная Пісанню, сведчыць пра Хрыста сваім святым жыццём, дае Божыя адказы на выклікі сучаснага свету.
Форум накіраваны на тое, каб падтрымаць евангельскіх лідараў праз тры ключавыя аспекты:
Дзейнасць служэння Ўсходнеэўрапейская Рэфармацыя, а таксама Ўсходнеэўрапейскага лідарскага форуму, абапірацца на выразную светапоглядную парадыгму, якую мы акрэслілі ў «10 пастулатах біблійнага светапогляду ў публічнай сферы»:
Біблійныя каштоўнасці, якія вызнае служэнне Ўсходнеэўрапейская Рэфармацыя, знаходзяць сваё пашырэнне праз актыўнае далучэнне ў медыйныя і асветніцкія праекты разнастайных напрамкаў.
З 2016 года служэнне «Усходнеэўрапейская Рэфармацыя» задзеяна ў шэраг ключавых праектаў Года Рэфармацыі (R500), сярод іншага, у ідэйным плане, бо вялікая колькасць базавага матэрыялу ўжо была распрацаваная ў Беларусі да святкавання 450-годдзя Рэфармацыі ў гэтай краіне.
З 2018 года мы актыўна далучыліся да Руху Рэфармацыі як працяг дзейнасці камітэтаў R500. Нашае служэнне здзяйсняе падтрымку функцыянавання аддзелу Рэфармацыі хрысціянскага лідарства, дзейнасць якога, у першую чаргу, палягае ў распаўсюджванні неабходных светапоглядных ведаў сярод хрысціянскіх лідараў, якія змогуць забяспечваць грамадска-актыўных членаў сваіх цэркваў неабходнаю пастарскай апекай. У гэтым напрамку мы пачалі пашырэнне навучальных матэрыялаў, а таксама развіваем праект «Школа Рэфармацыі» як навучальную платформу для лідараў.