UA RU BY EN

БЯСПЛАТНЫ ўдзел у найбольшай у Еўропе інтэрнэт-канферэнцыі для хрысціянскіх лідараў!

Пресс-центр ВЕЛФ
Пресс-центр ВЕЛФ

22-28 мая, 2020

Кожную вясну для евангельскіх лідараў з усёй Еўропы праводзіцца вялікая падзея, Еўрапейскі лідарскі форум. Ён меў адбыцца ў Польшчы 22-28 мая, але правядзенне стала немагчымым ў сувязі з эпідэміяй Covid-19. Але гэта таксама і ДОБРАЯ НАВІНА: мерапрыемства пройдзе ў онлайн рэжыме, а доступ да многіх сесій – БЯСПЛАТНЫ.

Таму, калі вы хочаце атрымліваць якасны кантэнт па розным накірункам ад дасведчаных евангельскіх лідараў, а ваш узровень валодання англійскай мовай дазваляе разумець лекцыі на слых, то не губляйце выдатнай магчымасці – зарэеструйцеся, каб стаць удзельнікам.

Лектарам першай пленарнай сесіі будзе сусветна вядомы апалагет і навуковец ДЖОН ЛЕНАКС, які раскажа як нам трэба жыць верай у свеце з каронавірусам.

Больш падрабязна пра Еўрапейскі лідарскі форум можна прачытаць на сайце. Там вы можаце даведацца больш падрабязна пра расклад і асаблівасці ўдзелу.

Калі вы ведаеце іншых хрысціянскіх лідараў, якія таксама могуць быць зацікаўлены, дашліце ім гэты ліст, каб яны таксама маглі далучыцца!

Анонс падзей #2

Кароткае апісанне, які прымусіць чытача
клікнуць на загаловак і перайсці да матэрыялу

падрабязней